Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
14.01.2025 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку хлопчыкаў і дзяўчынак азнаёмілі з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання, а таксама з тым, як ажыццяўляецца арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і кантроль за работай архіваў арганізацый зоны камплектавання. На практычным занятку юным архівістам растлумачылі алгарытм прыёму дакументаў на пастаяннае захоўванне.
На фота: Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў.