Дзяржархіў Віцебскай вобласці правёў першае мерапрыемства ў рамках міжнароднага праекта «Віцебск-Валгаград: памяць пакаленняў»
У 2026 годзе на падставе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржархівамі Віцебскай і Валгаградскай абласцей будзе рэалізоўвацца праект «Валгаград – Віцебск: памяць пакаленняў».
У ходзе Праекта плануецца правесці курс адукацыйных лекцый, сустрэч, выставак аб гераічнай абароне г.Сталінграда і вызваленні г.Віцебска і аб манументальнай скульптуры двух гарадоў, якая захавала памяць аб савецкіх салдатах, падпольшчыках і партызанах, мірных жыхарах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай.
Вынікам Праекта павінен стаць конкурс работ навучэнцаў, прысвечаных гераічнай абароне г.Сталінграда і вызваленню г.Віцебска.
23 лютага 2026 г. у ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г.Віцебска «Маладзік» было праведзена першае мерапрыемства праекта – лекцыя аб вызваленні Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з паказам фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.
У ходзе лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва Плошчы Перамогі ў г.Віцебску.
![]() |
| 1. Ідзе лекцыя аб вызваленні Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з паказам фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД для навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г.Віцебска «Маладзік». |
![]() |
![]() |
| 2-3. У аўдыторыі ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г.Віцебска «Маладзік» навучэнцы знаёмяцца з фатаграфіямі па гісторыі будаўніцтва Плошчы Перамогі ў г.Віцебску. |


