Правядзенне ўрока на тэму «Архівы і іх роля ў гісторыі» для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера «Мара» ДУА «Гімназія №4 імя Д.В. Казакевіча г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

17 чэрвеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера «Мара» ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Архівы і іх роля ў гісторыі».

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіст. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале.

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

 

1. Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера «Мара» ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна»
2. Выхаванцы лагера знаёмяцца з дакументамі архіва