Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

18 снежня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для студэнтаў 1 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся пра гісторыю стварэння і развіцця БДАНТД, асаблівасці яго будынка, структуру і ключавыя напрамкі дзейнасці. Адмысловая ўвага была нададзена знаёмству з працай архівасховішчаў.

У чытальнай зале архіва ім была прадстаўлена праектная дакументацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а таксама калекцыя партызанскіх малюнкаў Заслужанага архітэктара БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Я.К.Дзятлава.

У завяршэнні экскурсіі, вядучы архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В.Шкут пазнаёміла студэнтаў з банэрнай выставай, прысвечанай гісторыі і сучаснаму развіццю Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і аднаўленню г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

У выніку экскурсіі студэнты атрымалі новыя ўражанні і веды, якія, несумненна, спатрэбяцца ім у далейшым.

 

1. Наведванне архівасховішча
2. К.В.Шкут падчас дэманстрацый банэрнай выставы
3. Знаёмства з банэрнай выставай
4. Знаёмства студэнтаў з іншымі экспазіцыямі архіва
5. Студэнты БНТУ у завяршэнні экскурсіі