Урок-практыкум у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне
27 снежня 2024 г. у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне пабывалі вучні 9 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына.
Спецыялістамі архіва для школьнікаў быў падрыхтаваны ўрок-практыкум «Фарміраванне і афармленне асабістай справы».
Дзеці не толькі азнаёміліся з тэарэтычнай часткай урока, але і на практыцы самі сфармавалі асабістую справу і аформілі яе. Пабывалі ў ролі сапраўдных архівістаў.
На фота: Школьнікі падчас урока-практыкума