Аб правядзенні тэматычных заняткаў ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе»
12 лютага 2026 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», з навучэнцамі 8-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №22 г.п.Балбасава імя С.І.Грыцаўца» загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Нікулінай Марыяй праведзены тэматычныя заняткі на тэму: «Прафесія архівіст» і «Аршаншчына: спадчына мінулага».
У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва і складзе фондаў, якія захоўваюцца, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі, а таксама аб навучальных установах, якія займаюцца падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для далейшай працы ў архіўнай галіне.
Акрамя таго, увазе хлопчыкаў і дзяўчынак былі прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія расказваюць пра гісторыю існуючых і страчаных каталіцкіх і праваслаўных храмаў, а таксама музеяў і іншых помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна.
На фота: Заг. аддзелам выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы М.А.Нікуліна праводзіць ва ўстанове адукацыі тэматычныя заняткі для навучэнцаў 8-11 класаў
![]() |
