22 красавіка 2025г. работнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці праведзены Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці і Установа культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова» маюць доўгае плённае супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таму сумеснае мерапрыемства – Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, было вырашана праводзіць на базе музея.

У рамках мерапрыемства была арганізавана прэм’ера хроніка-дакументальнага фільма, падрыхтаванага БДАКФФД, «Гісторыя Вялікай Перамогі». Таксама паказаны фільмы «Вызваленне Беларусі», «Вызваленне Віцебска» і «Аперацыя «Баграціён». Спікерам выступіла намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна.

Лекцыі «Аб генацыдзе беларускага народа: аднаўленне і захаванне гістарычнай справядлівасці», «З гісторыі Віцебскага аэраклуба» былі прачытаныя вядучым архівістам Юпатавым Антонам Нікіфаравічам.

Выступленне архівіста I катэгорыі Алефірэнкі Максіма Канстанцінавіча было прысвечана размініраванню тэрыторыі Віцебскай вобласці пасля яе вызвалення.

Даклады «Падзеі Вялікай Айчыннай вайны вачыма відавочцаў» і «Якая перамагла лёс: подзвіг Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка» падрыхтавала загадчыца аддзела Бондарава Алена Міхайлаўна.

Узаемасувязь гісторыі сям’і з гісторыяй краіны была адлюстравана ў выступленні вядучага архівіста Богуш Крысціны Вадзімаўны «Гістарычная памяць: ад архіўнай спадчыны да сямейнага альбома».

На мерапрыемстве прысутнічала 76 студэнтаў-гісторыкаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

У ходзе мерапрыемства праводзіліся квэсты і віктарыны. Пераможцы атрымалі ў падарунак выданні аб Вялікай Айчыннай вайне, падрыхтаваныя на аснове архіўных дакументаў.

 

1. Намеснік дырэктара архіва Буевіч Таццяна Уладзіміраўна
2. Выступае вядучы архівіст Юпатаў Антон Нікіфаравіч
3. Выступае архівіст I катэгорыі Аляфірэнка Максім Канстанцінавіч
4. Выступае вядучы архівіст Богуш Крысціна Вадзімаўна
5. Прагляд хроніка-дакументальных фільмаў
6. Студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.
7. Праграма мерапрыемства
8. Выданні пра Вялікую Айчынную вайну, падрыхтаваныя на аснове архіўных дакументаў