Дзяржархівам у г.Глыбокае дадзены старт пілотнаму праекту «Юны архівіст» у 2024-2025 навучальным годзе

Згодна з загадамі дырэктара архіва і дырэктара сярэдняй школы №2 г.Глыбокае для ўдзелу ў праекце арганізавана група з навучэнцаў 7-х класаў.

У канцы верасня адбылося знаёмства з школьнікамі. Для іх праведзена аглядная экскурсія па архіве ў выглядзе квэста «Гісторыя ў архіўных дакументах».

26 кастрычніка для вучняў паведзены ўрок на тэму «Асабістыя фонды Заслужаных настаўнікаў БССР» у ходзе якога хлопцы пазнаёміліся з дакументамі Заслужаных настаўнікаў БССР Бальшаковай Н.П., Дзягілевай Э.М., Яроменак Н.І., Краміч Н.П., Паўловіч А.У.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г.Глыбокае Т.М.Аўласава і І.Э.Батыгіна праводзяць урок з удзельнікамі пілотнага праекта «Юны архівіст»