Прэзентацыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь банэрнай выставы «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» у Маладзёжным тэатры эстрады

1 красавіка 2025 года ў Маладзёжным тэатры эстрады ў рамках паказу гістарычнай драмы «Без тэрміну даўнасці» для навучэнцаў г.Мінска адбылася прэзентацыя банэрнай выставы «Без тэрміну даўнасці. Беларусь».

Выставу прадставіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён распавёў пра дакументы архіва, якія раскрываюць сутнасць бесчалавечнай палітыкі генацыду беларускага народа, а таксама спыніўся на працы архіва па захаванні гістарычнай памяці.

Напрыканцы ён адказаў на пытанні навучэнцаў.

Выставу ў першы дзень экспанавання наведала больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок прадстаўляе выставу «Без тэрміну даўнасці. Беларусь»
2. Удзельнікі мерапрыемства
3. Мінскія школьнікі на мерапрыемстве