Чарговыя заняткі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 20 сакавіка 2024 года адбыліся чарговыя заняткі з навучэнцамі каледжа.

Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты на практыцы пазнаёміліся з работай чытальнай залы, змаглі адабраць архіўныя дакументы для падрыхтоўкі выставы, прысвечанай ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны – ураджэнцам Магілёўскай вобласці.

Потым навучэнцам быў прадстаўлены дакументальны фільм «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», створаны архівістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на аснове ўнікальных кадраў кінахронікі.