Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна

26 лістапада 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва і складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу, бібліятэку, архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а таксама прагледзелі фільм падрыхтаваны БДАКФФД.

 

1. Навучэнцы знаёмяцца з «вугалком архівіста».
2. Навучэнцы каля выставы «Аптэчная справа».
3. Навучэнцы ў бібліятэцы архіва.