У ДАГАГВ прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 82-й гадавіны вызвалення вязняў Азарыцкага лагера смерці

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 82-й гадавіны вызвалення вязняў Азарыцкага лагера смерці.

У рамках мерапрыемстваў для навучэнцаў устаноў адукацыі: «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання», «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі», «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж», «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма пра лагер «Азарычы» з успамінамі вязняў пра тыя жудасныя дні, з дакументальнымі сведчаннямі гісторыкаў і музейных работнікаў.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены сапраўдныя архіўныя дакументы-спісы вызваленых вязняў нямецкага лагера «Азарычы», а таксама ўспаміны генерала П.I.Батава, у якіх апісаны гераічны эпізод вызвалення вязняў. Акрамя таго, хлопцы азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб жорсткіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў беларускага Палесся ў сакавіку 1944 года.

У завяршэнне мерапрыемстваў для навучэнцаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па архивохранилищу.

 

1-2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» падчас мерапрыемства
3-4. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя д.М.Пенязькова» падчас мерапрыемства
5-6. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
7-8. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства