Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» ў рамках акцыі «Архівы – школе» праведзены экскурсіі
31 сакавіка і 4 красавіка 2026 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» наведалі вучні 3-6-х класаў ДУА «Карабоўская сярэдняя школа імя Р.І.Мацеюна» і 7 «В» класа ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Для дзяцей былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве ў выглядзе квэста «Гісторыя ў архіўных дакументах». Таксама вучні азнаёміліся з дакументамі, прадстаўленымі на выставе «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», якая дзейнічае ў архіве і падрыхтаванай у рамках мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны.
На фота: Падчас экскурсій
![]() |
