У Занальным дзяржархіве ў г.Слуцку напярэдадні Дня народнага адзінства адбыўся паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне»
16 верасня ў Занальным дзяржархіве ў г.Слуцку для навучэнцаў 6 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Слуцка» быў паказаны дакументальны фільм» «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм ілюстраваў ключавыя моманты гісторыі, звязаныя з аб’яднаннем беларускіх зямель.
Таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» для навучэнцаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіву, дзе яны маглі пазнаёміцца з рэдкімі дакументамі, даведацца, як захоўваюцца дакументы і як можна скарыстацца паслугамі ўстановы.
Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам аб працы чытальнай залы, пра тое як праходзіць падрыхтоўка выстаў архіўных дакументаў.
У завяршэнні экскурсіі адбылася гутарка аб тым, чаму трэба ведаць гісторыю свайго краю і як важна захаваць дакументы, якія маюць гістарычную значнасць.
![]() |
1. Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне» |
![]() |
2. Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне» |
![]() |
3. Знаёмства з дакументамі |
![]() |
4. Знаёмства з дакументамі |
![]() |
5. У архівахранілішчы. |