Аб правядзенні з вучнямі ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» тэматычнага ўрока «Халакост! Як гэта было…»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 27 студзеня 2026 года у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту супрацоўнікам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у горадзе Мазыры» быў праведзены тэматычны ўрок «Халакост! Як гэта было…» для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2». Тэматычны ўрок быў арганізаваны з мэтай пашырэння прадстаўлення навучэнцаў пра Халакост, азнаямлення з гісторыяй яго ўзнікнення, выхавання талерантнага стаўлення да людзей розных нацыянальнасцей.

Рабят вельмі зацікавілі архіўныя дакументы Палескай надзвычайнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі г.Мазыра і Мазырскага раёна.

 

1-3. Правядзенне тэматычнага ўрока;
4. Архівіст Супоненка Ю.М. і вучні ўстановы адукацыі.