Дзяржархіў Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы школе» прыняў удзел у Тыдні кафедры гуманітарных навук у Віцебскім філіяле УА «БДАС»

Дзяржархівам Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» на Тыдні кафедры гуманітарных навук у Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» былі арганізаваны лекцыі:

– «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон дзяржавы» з правядзеннем квэста «А ведаеш ты нашу Канстытуцыю?»;
– «Ураджэнцы Віцебска – удзельнікі стварэння дзяржаўных сімвалаў Беларусі»;
– «Прагулкі па старым Віцебску» з правядзеннем інтэрактыўнай гульні-квеста «Вуліцы і завулкі любімага горада»;
– «Сетка архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь».

Таксама прайшла дэманстрацыя фільма «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» з фондаў БДАКФФД.

Мерапрыемствы прайшлі для розных груп навучэнцаў.

 

1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў час сустрэчы са студэнтамі групы ТК 512 на Тыдні кафедры гуманітарных навук у Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» ў музейнай рэкрэацыі філіяла.
2. Для навучэнцаў у Віцебскай філіі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» дадзены старт квэсту «А ці ведаеш ты нашу Канстытуцыю?».
3. Перад навучэнцамі групы КС 511 Віцебскай філіі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» выступае загадчык аддзела Дзяржархіва Віцебскай вобласці Бондарава Алена.