«Жанчына і праца: Галіна Харэвіч». Юныя захавальнікі памяці з Маладзечна прадстаўляюць новы выпуск «Архіўнага весніка»

2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны, і ў новым выпуску медыяпраекта «Архіўны веснік» звернемся да лёсу Галіны Мікалаеўны Харэвіч — жанчыны-цалінніцы, чыё жыццё стала сімвалам працы, памяці і стойкасці.

Нарадзіўшыся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Даманава Вілейскага раёна, яна прайшла праз цяжкія выпрабаванні вайны, страту бацькі, арыштаванага і расстралянага за сувязь з партызанамі. З ранніх гадоў дзяўчына праяўляла ініцыятыўнасць і смеласць, гатоўнасць дапамагаць людзям.

Яе шлях быў звязаны і з архіўнай справай: у 1948 годзе Галіна Харэвіч працавала сакратаром у Дзяржаўным архіве Маладзечанскай вобласці. У фондах захаваліся яе фотаздымкі і запісы аб прыёме на працу — жывыя сведчанні яе сувязі з архівам.

Але галоўная старонка яе біяграфіі — асваенне цалінных земляў у Казахстане. Яе жыццё трагічна абарвалася, але памяць пра яе жыве. Архіў захоўвае яе вобраз, каб ён не растварыўся ў часе, а гучаў як сведчанне сілы і стойкасці цэлага пакалення.

Глядзець новы выпуск «Архіўнага весніка».

 

1. Вядучая выпуску
2-5. Эпізоды выпуску