Аб правядзенні з удзельнікамі вайбер-супольнасці «Клуб вандроўцаў» азнаямленчай гутаркі і экскурсіі ў архівасховішча

20 лістапада 2025 г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана правядзенне азнаямленчай гутаркі і экскурсіі з удзельнікамі вайбер-супольнасці «Клуб падарожнікаў».

Удзельнікі суполкі азнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, складам дакументаў, іх пошукам і выкарыстаннем у практычных мэтах. Асаблівую цікавасць у іх выклікалі дакументы генеалагічнага характару. Пасля гутаркі многія выявілі жаданне запісацца ў чытальную залу для даследавання свайго радаводу.

Для ўдзельнікаў суполкі былі арганізаваны экскурсіі: у архівасховішча, дзе яны азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і спецыфікай работы з імі; па выставах архіўных дакументаў: «Салдаты Перамогі», «Трыкутнікам складзены пажоўклы лісток».

Скончылася мерапрыемства паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перад паказам якога заг.аддзелам інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дамашкевіч А.В. азнаёміла іх з інфармацыяй аб гісторыі стварэння фільма і асноўнымі этапамі Вялікай Айчыннай вайны, дэманстраванымі ў ім.

 

1. Падчас гутаркі.
2. У архівасховішчы.
3. Экскурсія па выставе.
4. Дэманстрацыя фільма.
5. Удзельнікі мерапрыемства.