Сустрэча з маладымі спецыялістамі прамысловай сферы

29 студзеня 2026 года ў сценах установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргея Чарткова з маладымі спецыялістамі прамысловай сферы.

У ходзе сустрэчы з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Святлана Шараева. У сваім выступленні яна расказала аб дзейнасці архіва і дакументах, якія захоўваюцца ў яго фондах.

Перад прысутнымі выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў, расказаўшы пра геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і гарады Магілёва. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць павагі да геральдычных сімвалаў Беларусі, якія з’яўляюцца адлюстраваннем гісторыі, культуры і нязломнага духу народа. Сімвалы Магілёва падкрэсліваюць унікальнасць горада, увасабляюць згуртаванасць і адзінства яго жыхароў.

У завяршэнні сустрэчы для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па дакументальнай і банэрнай выставах, створаных на аснове архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць старонкі гісторыі Магілёўскай вобласці. Госці наведалі архівасховішча, дзе змаглі сваімі вачыма ўбачыць сучасныя ўмовы захоўвання дакументаў, якія дазваляюць зберагаць гістарычную памяць для будучых пакаленняў.

Мерапрыемства дазволіла маладым спецыялістам не толькі паразмаўляць з кіраўніцтвам горада і абмеркаваць усе пытанні, якія цікавяць, але і пазнаёміцца з гісторыяй Магілёўскай вобласці праз архіўныя дакументы.

 

1. Сумеснае фота ўдзельнікаў мерапрыемства.
2. Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Чарткоў, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Святлана Шараева і мадэратар сустрэчы Ірына Чульцова.
3. Выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксея Швырова.
4. Удзельнікі сустрэчы – маладыя спецыялісты прамысловай сферы Магілёва.
5. Азнаямленне з дакументальнай выставай.
6. Падчас наведвання архівасховішча.