Занятак у рамках праекта «Юны архівіст» і ўручэнне падарунка дырэктару сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы

10 студзеня 2024 года ў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Рэчыцы» адбылася чарговая сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» з вучнямі 9 «В» класа ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст». На занятку рабяты глядзелі відэаўрок аб тым, як у дзяржаўным архіве ажыццяўляецца картаніраванне і ў чым пераважнасць захоўвання ў архівасховішчах дакументаў у каробках. Затым юныя архівісты пазнаёміліся з біяграфіяй і дакументамі асабістага паходжання фондаўтваральніку Рэчыцкага дзяржархіва – кіраўніка сельгаспрадпрыемстваў Рэчыцкага раёна, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Аляксандравіча Канякіна (1944–2023).

Апрача таго, у падзяку за наладжванне супрацоўніцтва архівісты Рэчыцкага дзяржархіва ўручылі дырэктару сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы Алене Віктараўне Скварцовай навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога, акрамя праўды» – сумесны праект Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА, які ўключае дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.