Акцыя «Архівы – Школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» наведаў атрад летняга лагера ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска». Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з дзейнасцю архіва і бягучай выставай дакументаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў асабістага паходжання.

 

1-3. Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна знаёміць хлопцаў з архівам
4. Удзельнікі летняга лагера ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска»