Правядзенне экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

19 студзеня 2024 года у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцы 9-ых класаў ДУА «Гімназія №10 г.Маладзечна».

У час правядзення экскурсіі загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Тамковіч А.А. пазнаёміла прысутных з гісторыяй архіва, правяла прэзентацыю мабільнай выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай па дакументах архіва.

У ходзе экскурсіі навучэнцаў пазнаёмілі з праектам «Адкрыты кінаархіў», які быў створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Тамковіч А.А. знаёміць навучэнцаў з гісторыяй архіва
Навучэнцам дэманструюцца станкі, на якіх прашываюцца справы
Экскурсія па архівасховішчы
Экскурсія па архівасховішчы
Прэзентацыя мабільнай выстаўкі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
Вучні ў архівасховішчы