Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» прыняла ўдзел у адкрыцці алеі баранавіцкіх пісьменнікаў «Кніжным радком пра вайну»
7 мая 2024 г.у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім.В.Таўлая адбылося адкрыццё алеі баранавіцкіх пісьменнікаў «Кніжным радком пра вайну». На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню перамогі, былі запрошаны паэты і празаікі Баранавіцкай зямлі, навучэнцы Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа і Баранавіцкага каледжа машынабудавання, а таксама ўдзельнікі віктарыны, прысвечанай вызваленню горада. Адкрылася для экспанавання выстава, падрыхтаваная дзяржархівам сумесна з бібліятэкай. Дырэктар дзяржархіва Вольга Іванаўна Шэршань прыняла ўдзел у гэтым урачыстым мерапрыемстве, на якім выступалі паэты, празаікі, музыканты, чые творы былі прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў П.І.Папко |
![]() |
2. Паэт Юры Мазалевіч |
![]() |
3. Паэтка Таццяна Смаляк |
![]() |
4. Сумесная выстава дзяржархіва і бібліятэкі |
![]() |
5. Удзельнікі мерапрыемства |