ЗДА ў г. Рэчыцы правёў мерапрыемства ў гонар Дня народнага адзінства ў Рэчыцкім педкаледжы

16 верасня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжы адбылося мерапрыемства «17 імгненняў адзінства Беларусі», праведзенае супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы. Да ведама навучэнцаў 1-га курса былі данесены 17 фактаў, звязаных з вяртаннем у склад БССР Заходняй Беларусі ў 1939 годзе і зацвярджэннем свята ў 2021-м. Далей прайшоў кіналекторый, на якім будучым педагогам быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне» Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Навучэнцы Рэчыцкага педкаледжа слухаюць інфармацыю аб Дне народнага адзінства і ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР
2. Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне»
3. Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне»
4. Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне»