Аб правядзенні занятку з «Юнымі архівістамі» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне»

4 снежня 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» здзейсніўся занятак, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння выдатнага педагога і заслужанага настаўніка БССР, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, ураджэнкі г. Жлобіна Андрэевай Яўгеніі Васільеўны.

Занятак быў арганізаваны для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» – удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст» з мэтай паглыблення іх ведаў аб культурнай і адукацыйнай спадчыне роднага краю.

У ходзе занятку дзеці пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і педагагічнай дзейнасцю Андрэевай Я.В., вывучылі і прааналізавалі яе асабістыя дакументы, якія захоўваюцца ў калекцыі дакументаў асабістага паходжання дзяржаўнага архіва.

Завяршыўся занятак абмеркаваннем агульнай значнасці педагагічнай дзейнасці і ўплыву адукацыі на фарміраванне асобы.

 

1. Архівіст Елісеева И.Н. праводзіць занятак для навучэнцаў – удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст»
2. Падчас занятка.
3. Навучэнцы знаёмяцца з асабістымі дакументамі Андрэевай Я.В.