Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

04.11.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 1-3 класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды імя У.Ф.Казакова», якія наведваюць школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром».

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.