У Дзяржархіве ў г.Глыбокае праведзены чарговы ўрок у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

14 снежня 2024 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыліся чарговыя заняткі з групай «Юны архівіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае».

На гэтым уроку юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з тэмай «Алічбоўка і рэстаўрацыя дакументаў архіва». Загадчык архівасховішча Аляксандр Хайноўскі расказаў аб важнасці работы па аблічбоўцы дакументаў, паказаў сканавальнае абсталяванне і сам працэс аблічбоўкі.

Архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Вольга Пупкевіч на практыцы паказала прысутным як праводзіцца дробны рамонт дакументаў, у якім з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел і самі дзеці.

Затым для вучняў супрацоўнікамі архіва быў арганізаваны «салодкі стол» і пераднавагодняя бяспройгрышная латарэя. Пасля заканчэння мерапрыемства, прымеркаванага штогадовай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», кожны ўдзельнік атрымаў навагодні падарунак з прысмакамі.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г.Глыбокае праводзяць заняткі з групай «Юны архівіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае»