Аб арганізацыі правядзення акцыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Вызваленне»

3 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», для навучэнцаў установы адукацыі «Слуцкі Медыцынскі каледж імя С.і. Шклярэўскага» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Слуцку» правялі паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Перад праглядам фільма дырэктар архіва І.А. Барадзіна распавяла вучням, пра герояў Вялікай Айчыннай вайны: франтавікоў, падпольшчыкаў і партызанаў, працаўнікоў тылу, якія дарагой цаной заплацілі за наша з вамі права жыць пад мірным небам. І чаму Дзень Незалежнасці і вызвалення Беларусі важны для кожнага з нас. 9 мая і 3 ліпеня – не проста святочныя даты. Гэта сімвал подзвігу ўсяго беларускага народа, яго гераізму ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прэм’ера прайшла ва УА «Слуцкі Медыцынскі каледж імя С.І. Шклярэўскага» для навучэнцаў каледжа.

 

1. Выступ І.А.Барадзіной перад праглядам фільма
2. Прагляд фільма Вызваленне
3. Прагляд фільма Вызваленне