Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» ў Мінскім дзяржаўным каледжы паліграфіі імя В.З.Харужай

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» і ўстанова адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж паліграфіі імя В.З.Харужай» на працягу ўжо шэрагу гадоў звязвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што гэта супрацоўніцтва не абмяжоўваецца толькі пытаннямі прафарыентацыі а мае больш шырокі спектр.

Так, 3 мая, у мэтах патрыятычнага выхавання моладзі і фарміравання ведаў аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі, у актавай зале каледжа для яго навучэнцаў, намеснік дырэктара Цэнтральнай лабараторыі С.І.Мязга правёў кналекторый з дэманстрацыяй фільма «Вызваленне», падрыхтаванага супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-гадовай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навучэнцы і выкладчыкі каледжа пазнаёміліся ў фільме з раней не публікаванымі ўнікальнымі кадрамі кінахронікі, знятымі дзякуючы гераізму аператараў франтавых кінагруп.

 

1. Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга з уступным словам перад паказам фільма
2. Навучэнцы каледжа на кіналекторыі