Аб правядзенні з навучэнцамі ДУА «Творычаўская базавая школа Мазырскага раёна» тэматычных урокаў і экскурсіі ў архівасховішча
4 верасня 2025 г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана правядзенне тэматычных урокаў для навучэнцаў і настаўнікаў школы: «Архіў і яго дзейнасць», «Генеалогія ў дакументах архіва».
Пасля мерапрыемства для вучняў былі арганізаваны экскурсія ў архівасховішча і паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перад паказам якога заг. аддзелам інфармацыі і выкарыстання дакументаў А.В.Дамашкевіч азнаёміла іх з інфармацыяй аб гісторыі стварэння фільма і асноўнымі этапамі Вялікай Айчыннай вайны, дэманстраванымі ў ім.
![]() |
| 1. Правядзенне тэматычнага ўрока |
![]() |
| 2. Правядзенне тэматычнага ўрока |
![]() |
| 3. Правядзенне тэматычнага ўрока |
![]() |
| 4. Праца з дакументамі па генеалогіі |
![]() |
| 5. Праца з дакументамі па генеалогіі |
![]() |
| 6. Дэманстрацыя фільма |
![]() |
| 7. У архівасховішчы |
![]() |
| 8. У архівасховішчы |







