Сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

12 красавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі вучні ДУА «Гімназія №7 г.Мінска імя В.І.Лівенцава» у колькасці 29 чалавек.

У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Для вучняў быў арганізаваны прагляд відэапраектаў НАРБ «Мы памятаем…», створанага супрацоўнiкамi архiва з дапамогай штучнага iнтэлекту.

Вучні наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фармаванняў.

Дарагуш І.У. і вядучы архівіст Брылева Т.І. азнаёмілі вучняў з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, баявымі лісткамі і іншымi дакументамі. Адмысловую цікавасць у вучняў выклікала асабістая справа Героя Савецкага Саюза В.І.Лівенцава, імя каторага носіць іх гімназія.

 

1. Вучні падчас наведвання НАРБ
2. Дарагуш І.У. распавядае вучням пра гісторыю архіва
3. Вучні падчас прагляду відэапраекта
4. Дарагуш І.У. знаёміць вучняў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
5. Вучні падчас наведвання архівасховішча НАРБ
6. Т.І.Брылева знаёміць вучняў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
7. Вучні падчас наведвання архівасховішча НАРБ