Правядзенне ўрокаў і экскурсій для выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» у рамках Міжнароднага Тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

12 чэрвеня 2026 года ў рамках Міжнароднага Тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Гісторыя архіўнай справы на Гродзеншчыне».

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці і складзе дакументаў. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, а таксама выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе аглядных экскурсій па архіве навучэнцы наведалі аддзел аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў, а таксама архівасховішча.

 

1. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» ў чытальнай зале архіва
2. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча
3. Супрацоўнікі аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў дэманструюць навучэнцам працэс аднаўлення дакумента