Наведванне супрацоўнiкамi НАРБ XI Міжнароднай выставы-форуму «Цэнтр бяспекі»

12 чэрвеня 2024 года ў рамках правядзення Года якасці галоўны інжынер Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) В.А.Баранаў і загадчык сектара ІКТ аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НАРБ Д.В.Грыцавец наведалі XI міжнародную выставу-форум «Цэнтр бяспекі» і прынялі ўдзел у семінары «Сістэма бяспечнага газавага пажаратушэння СИНЭКО».

Асаблівую цікавасць супрацоўнікаў НАРБ на выставе выклікалі новыя тэхналогіі і абсталяванне для забеспячэння пажарнай бяспекі, відэаназірання, сігналізацыі і абвесткі.

 

1. Калектыўнае фота ўдзельнікаў выставы-форуму
2. Наведванне стэнда кампанii-пастаўшчыка сістэм відэаназірання