У Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся чарговы ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст»

20 сакавіка 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся чарговы ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст».

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі вучняў з працэсам складання генеалагічнага дрэва, парадкам працы з геаграфічным паказальнікам да пагаспадарчых кніг. Дзецям было прапанавана самастойна ажыццявіць пошук цікавых для іх звестак біяграфічнага характару.

Не ва ўсіх пошук сваякоў здзейсніўся з першай спробы – некаторым вучням прыйшлося звяртацца за атрыманнем дадатковых звестак да бацькоў. У працэсе працы «юныя архівісты» адчулі ўсю каштоўнасць і важнасць дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.

На фота: Падчас правядзення ўрока