Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайна»
18 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайна», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў. Навучэнцы наведалі выставачную залу, навукова-даведачную бібліятэку, архівасховішча, з асаблівай цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі спраў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы пад час лекцыі у вучэбнай аўдыторыі. |
![]() |
2. Наведвальнікі ў выставачнай зале. |
![]() |
3. Дзецi ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |