Кіналекторый у ААТ «Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў»

У гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны архівісты ЗДА ў г.Рэчыцы правялі мерапрыемства на Рэчыцкім КХП. Яны расказвалі работнікам прадпрыемства аб тым, як у 1943 годзе ішлі баі на Гомельшчыне, з паходу Чырвонай арміі на якую пачалося гераічнае вызваленне БССР ад гітлераўскіх акупантаў. Далей увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм БДАКФФД «Вызваленне».

 

1. Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка інфармуе калектыў Рэчыцкага КХП аб вызваленні Гомельшчыны і дакументальным фільме «Вызваленне»
2. Работнікі Рэчыцкага КХП глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»