Паказ дакументальнага фільма-кінахронікі «Вызваленне» ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай
6 мая 2024 года, напярэдадні Дня Перамогі, на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся паказ дакументальнага фільма-кінахронікі «Вызваленне», створанага на аснове архіўнай кінахронікі і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад паказам фільма дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку Лазаронак Людміла Віктараўна расказала студэнтам аб праекце Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
На здымку: Паказ дакументальнага фільма-кінахронікі «Вызваленне» ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай