12 красавіка 2025 года ў дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў суботнік

12 красавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у работах па ўборцы і абяспыльвання архіўных дакументаў.

Акрамя ўборкі архівасховішчаў, кожны з супрацоўнікаў навёў парадак і чысціню на сваіх працоўных месцах.

Супрацоўнікі архіва робяць усё, каб забяспечыць максімальную захаванасць дакументаў і парадак ва ўстанове.

На фота: Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці падчас суботніка