Памяць аб Чарнобыльскай трагедыі: кіналекторый у Сярэдняй школе №2 г.Полацка

23 красавіка 2026 года Сярэдняя школа №2 горада Полацка стала пляцоўкай для правядзення кіналекторыя «Чарнобыль: хронікі трагедыі». Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ», было прымеркаванае да 40-х угодкаў трагічных падзеяў на Чарнобыльскай АЭС.

Супрацоўнік Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку, Сафронаў Павел Міхайлавіч, правёў для навучэнцаў займальную і пазнавальную сустрэчу, прысвечаную тым страшным дням, якія назаўжды змянілі жыццё тысяч людзей і пакінулі глыбокі след у гісторыі.

На фота: Кіналекторый у Сярэдняй школе №2 г.Полацка.