Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці працягваюць працу па папулярызацыі кінадакументаў у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», падрыхтаванага БДАКФФД на аснове хронікі 1944 года і прысвечанага аперацыі «Баграціён» і вызваленню Беларусі

18 мая 2024 г. у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшоў круглы стол «Салдат Перамогі Васіль Быкаў», прысвечаны 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца Віцебшчыны. На мерапрыемстве намеснікам дырэктара Буевіч Таццянай Уладзіміраўнай быў прадстаўлены праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» і паказаны фільм «Вызваленне». На круглым стале прысутнічалі прадстаўнікі Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, літаратуразнаўцы, музеязнаўцы і архівісты, а таксама – навучэнцы сярэднеспецыяльных устаноў г.Віцебска і інш.

У гэты ж дзень у рамках міжнароднай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў – «Ночы музеяў» на базе ўстановы культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова» Таццяна Буевіч прадставіла праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» з дэманстрацыяй фільмаў «Вызваленне Віцебска» і «Вызваленне» (Беларусі) для віцяблян, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

 

1. У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адкрыццё круглага стала «Салдат Перамогі Васіль Быкаў».
2-3. Падчас дэманстрацыі ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова ў «Ноч музеяў».