Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, прымеркаванага Дню стварэння архіўнай службы Беларусі
12 верасня 2025 г., у Дзень стварэння архіўнай службы Беларусі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Дзень адчыненых дзвярэй. Для наведвальнікаў былі арганизаваны індывідуальныя кансультацыі па выкананні запытаў і па працы з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва. Госці таксама мелі магчымасць прыняць удзел у экскурсіі па архіўнай установе. У рамках мерапрыемства архіў наведалі навучэнцы 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Гродна». Школьнікі азнаёміліся з гісторыяй стварэння архіўнай службы, асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, наведалі лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Падчас правядзення індывідуальных кансультацый для наведвальнікаў. |
![]() |
| 2. Падчас правядзення агляднай экскурсіі. |
![]() |
| 3. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Гродна падчас лекцыі. |


