«Беларусь моцная ў адзінстве!». Урокі памяці ў архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

16 і 17 верасня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшлі ўрокі памяці «Беларусь моцная ў адзінстве!», прысвечаныя Дню народнага адзінства.

Для навучэнцаў устаноў адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» і «Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж» былі арганізаваны паказы дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў».

Падчас мерапрыемстваў навучэнцам нагадалі пра гістарычныя карані свята, пра падзеі, якія папярэднічалі лёсавызначальнай даце – 17 верасня 1939 г., падкрэсліўшы яго важнасць і значэнне ў грамадска-палітычным жыцці сучаснай Беларусі.

Мерапрыемствы завяршыліся наведваннем выставы архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога…» і агляднымі экскурсіямі па архівасховішчы.

 

1-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
5-7. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж» падчас мерапрыемства