Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у раённай дыялогавай пляцоўцы Чыгуначнага раёна г.Віцебска «Пакуль мы памятаем, мы жывем!» з паказам фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД

Вялікая Айчынная вайна савецкага народа стала найважнейшым паваротным пунктам у сусветнай гісторыі. Цікавасць да яе падзей з гадамі не згасае.

У мэтах патрыятычнага выхавання моладзі ў духу захавання памяці аб савецкіх воінах-вызваліцелях-вызваліцелях i ахвярах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны адміністрацыяй Чыгуначнага раёна г.Віцебска была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Пакуль мы памятаем, мы жывем!»

Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна выступіла на ёй у якасці спікера. У рамках мерапрыемства быў паказаны фільм «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваны БДАКФФД.

У ходзе правядзення пляцоўкі была агучана інфармацыя аб рабоце YouTube канала БДАКФФД.

Назаўжды ў нашых сэрцах часцінкай гонару і павагі застанецца памяць аб тых, хто прайшоў дарогамі вайны, і хто не вярнуўся ў родную хату.

Пакуль памятаем – жывем!

 

1. Банэр раённай дыялогавай пляцоўкі Чыгуначнага раёна г.Віцебска «Пакуль мы памятаем, мы жывем!»
2. Спікеры раённай дыялогавай пляцоўкі Чыгуначнага раёна г.Віцебска «Пакуль мы памятаем, мы жывем!»: кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёну г.Віцебска Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч (трэці злева), намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна (чацвёртая злева), намеснік начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, старшыня Чыгуначнага раённага аддзялення горада Віцебска Беларускай партыі «Белая Русь» Сяргей Георгіевіч Лядэнка (другі справа) і інш.