Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», інфармацыйнай гадзіны на тэму «Аб рабоце аддзела фарміравання НАФ»
10 кастрычніка 2024 года ў рамках праекта «Юны архівіст» з навучэнцамі 8-га «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Оршы», вядучым архівістам аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Дзяржархіва ў г. Оршы Кажанавай Святланай праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Аб рабоце аддзела фарміравання НАФ».
У рамках дадзенага мерапрыемства юнакі і дзяўчаты азнаёміліся са спецыфікай работы аддзела фарміравання НАФ, з тэрмінамі «Наменклатура спраў», «Інструкцыя па справаводству», «Крыніцы камплектавання архіва» і г.д. Увазе рабят былі прадстаўлены кантрольныя справы арганізацый, крыніц камплектавання архіва.
Атрыманыя веды ўдзельнікі мерапрыемства замацавалі ў практычнай частцы па складанні наменклатуры спраў.
Акрамя таго, увазе хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадстаўлены фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».