Аб правядзенні кіналекторыя Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці

18.07.2024 Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці арганізаваў кінапаказ падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў дакументальнага фільма «Вызваленне» для работнікаў УП «Праектны інстытут Брэстгіпразем» (на базе гэтага прадпрыемства).

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў В.А.Крышчанка расказала прысутным аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

У рамках мерапрыемства была прадстаўлена падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».

 

1. Вядучы архівіст В.А.Крышчанка распавядае пра фільм
2. Работнікі УП «Праектны інстытут Брэстгіпразем» падчас мерапрыемства
3. Падчас прагляду фільма
4. Работнікі прадпрыемства знаёмяцца з выстаўкай «Была вайна… Была перамога!»
5. Работники предприятия знакомятся с выставкой «Была война… Была победа!»