18 красавіка 2024 г.Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі члены краязнаўчага гуртка, навучэнцы гімназіі №3 г.Віцебска.

Для дзяцей былі арганізаваны аглядная экскурсія па архіве і тэматычны занятак. Падчас візіту школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы на Віцебшчыне і асноўнымі напрамкамі дзейнасці сучаснага архіва, пабывалі ў адным з архівасховішчаў.

На тэматычным уроку, прымеркаваным да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, юныя краязнаўцы атрымалі інфармацыю аб месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і паглядзелі дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама віртуальныя выставачныя праекты аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне, падрыхтаваныя Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.

Мерапрыемствы праведзены ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».

 

1. Вучні гімназіі №3 г.Віцебска падчас занятку ў архіве.
2. Вучні гімназіі №3 г.Віцебска падчас занятку ў архіве.
3. Юныя краязнаўцы ў адным з архівасховішчаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.