Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»
27 студзеня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» для навучэнцаў 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» была праведзена тэматычная гутарка, прымеркаваная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста.
Роўна 81 год таму, 27 студзеня 1945 года, войскамі 1-га Украінскага фронту былі вызваленыя вязні лагера смерці «Аўшвіц», размешчанага каля польскага горада Асвенцым. Вікторыя Кандраценка расказала хлопцам пра гісторыю ўзнікнення халакоста, аб канцэнтрацыйных лагерах смерці – Асвенцыме, Мінскім гета, аб Крычаўскім лагеры ваеннапалонных.
Адным з найбуйных гета ва ўсёй Еўропе з’яўлялася мінскае гета, створанае акупантамі ў ліпені 1941 гады. Яго вязні былі абавязаны насіць на вопратцы жоўты круг з тканіны як абазначэнне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Канчаткова мінскае гета разам з усімі вязнямі было ліквідавана ў кастрычніку 1943 года. За гады існавання гета больш за сто тысяч яго вязняў сталі ахвярамі нацыстаў, частка з іх была забіта ў самім Мінску, частка – у лагеры смерці «Малы Трасцянец» за некалькі кіламетраў ад горада.
Таксама вядучы архівіст азнаёміла прысутных з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах яўрэяў, спаленай вёсцы Антонаўка.
![]() |
![]() |
| 1-2. Вікторыя Кандраценка пры правядзенні тэматычнай гутаркі прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. |

