БДАМЛМ прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Мінска»

1 верасня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Мінска», прысвечанай Дню ведаў.

Да знамянальнай падзеі – адкрыцця школы пасля капітальнага рамонту – БДАМЛМ аказаў дапамогу ў арганізацыі музейнага кутка, прысвечанага дзейнасці канцэртных брыгад у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дырэктар архіва-музея Алена Аляксандраўна Макаранка павіншавала навучэнцаў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Ва ўрачыстай абстаноўцы яна ўручыла школе каштоўны падарунак – кнігу «Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель», выдадзеную ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Гэты падарунак закліканы натхніць юных школьнікаў на вывучэнне гісторыі і культуры сваёй краіны.

Удзел БДАМЛМ ва ўрачыстым мерапрыемстве пацвярджае важнасць супрацоўніцтва паміж архівам і адукацыйнымі ўстановамі ў справе захавання і папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.

 

1. Падчас урачыстай лінейкі навучэнцаў ДУА «Сярэдняй школы №4 г.Мінска»
2. А.А.Макаранка падчас урачыстага ўручэння падарунка — кнігі «Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель»
3. Дырэктар БДАМЛМ — А.А.Макаранка
4. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Мінска»