Супрацоўнiк Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прачытаў лекцыю на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
11 красавіка 2025 года на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «80 гутарак аб Вялікай Перамозе» адбылася лекцыя «Бытавое жыццё і культурна-асветніцкая дзейнасць партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Спікерам выступіла загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аспірант гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ульяна Анатольеўна Калабаева. У сваім выступе яна падрабязна асвятліла асноўныя аспекты гісторыі партызанскай штодзённасці: умовы жыцця, харчаванне, медыцынскае абслугоўванне і культурна-асветніцкая дзейнасць.
Студэнтам факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ была прадэманстравана кінахроніка аб партызанскім руху з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Пасля лекцыі намеснік дэканата па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Т.П.Януковіч правяла экскурсію па факультэце, дзе пазнаёміла спікера з інжынернай мадэллю спадарожніка «BSUSat-2», распавёўшы аб усіх яго характарыстыках і асаблівасцях.
![]() |
1. У.А.Калабаева са студэнтамі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ |
![]() |
2. У.А.Калабаева падчас лекцыі |
![]() |
3. Студэнты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ падчас прагляду кінахронікі пра партызанскі рух з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў |
![]() |
4. У.А.Калабаева з асістэнтамі кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій БДУ В.С.Баранавай і А.Джунг падчас знаёмства з інжынернай мадэллю спадарожніка «BSUSat -2» |