Аб правядзенні агляднай экскурсіі па архіве для навучэнцаў 4 курса УА «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж» Белкаапсаюза
04 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» правялі аглядную экскурсію для навучэнцаў 4 курса УА «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж» Белкаапсаюза, якія праходзяць пераддыпломную практыку ў архіве. У ходзе экскурсіі практыканты пабывалі ў архівасховішчы, даведаліся пра змест архіўных дакументаў і ўмовы іх захоўвання.
У завяршэнні экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся са стэндавай выставай «Да вызвалення г.Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Асаблівая ўвага была ўдзелена дакументальным матэрыялам, архіўным дакументам і фатаграфіям, якія адлюстроўваюць пасляваеннае аднаўленне г.Маладзечна.
![]() |
1. Вучні ў архівасховішчы |
![]() |
2. Загадчык аддзела справаводства і фармавання НАФ І.Г.Кутас з навучэнцамі |
![]() |
3. Каля стэндавай выставы |